Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстановах адукацыі горада прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдадні правядзення Тыдня, 16 верасня, вучні VIII-XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце “Дзень народнага адзінства”.

У школьных бібліятэках былі арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выставы вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”.

Урачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы адбылося ў панядзелак, 19 верасня,з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. На працягу дня вучні прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”, стваралі інтэрактыўнае воблака слоў ”Маё любімае слова па-беларуску”, выконвалі беларускія песні падчас марафона “Мова родная – мова модная”.

На працягу Тыдня ва ўстановах адукацыі прайшлі цікавыя і запамінальныя мерапрыемствы:

акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай”;

гастранамічны фэст “Беларуская кухня”;

квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”;

“Будь у трэндзе “ (паказ адзення ў традыцыйным стылі);

конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”;

флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы...”;

вэб-квэст “Фальклор, фальклор – душа народа”;

акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”;

віктарыны “Мова: цікава і займальна”, “Размаўляй са мной па-беларуску”,“Як ты дорага мне, мая родная мова!”;

гульні-конкурсы “Знаўца беларускай мовы”, “Скарбы роднай мовы”, “Чароўны квадрат”, “Я ведаю родную мову!”,“Размаўляем па-беларуску”, “Сваімі словамі”, “Беларускія замалёўкі”, “Вандроўкі па сінявокай…”;

прэзентацыі работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры;

экскурсіі па памятных мясцінах горада Бабруйска і Бабруйскага раёна, у краязнаўчы музей;

экскурсіі “Аб родным краі роднай мовай” у музеях устаноў адукацыі і інш.

Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі абудзіць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей.

Тыдзень роднай мовы закончыўся, але ў школах працягвае гучаць БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА, якое выхоўвае, падтрымлівае і дорыць радасць.