Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.05.2022

Гарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

19 і 20 мая 2022 года на базе ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска” прайшоўгарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Удзел прынялі 93 навучэнцы нашага горада.

Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў А.Куляшова, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, П.Панчанкі, В.Шніпа і інш. Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваліся багаццем вобразаў, індывідуальнасцю і адкрытасцю. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме Радзімы і вайны.

На абласным этапе конкурсу 24 мая 2022 г. горад Бабруйск прадставяць 7 пераможцаў гарадскога этапу:

Фралова Дарына, вучаніца VIIIкласа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска”;

Бондарава Крысціна,вучаніца IVкласа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска”;

Нядзведская Ульяна,  вучаніца VIкласа ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Бабруйска”;

Зубцоўскі Станіслаў,вучань Xкласа ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Бабруйска”;

Журба Валерыя, вучаніца Xкласа ДУА “Сярэдняя школа №31 г.Бабруйска”;

Макаранка Мілана, навучэнка ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска”;

Маркоўская Марыяна, навучэнка ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска”.

Жадаем поспехаў!